Перайсці да зместу

BMW Z8

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW Z8
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 20002003
Зборка:  ФРГ
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. родстар (2‑месн.)
V8(S62) 4.9 л, 400 к. с.
6-хутк. МКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4400 мм
Шырыня: 1830 мм
Вышыня: 1317 мм
Колавая база: 2505 мм
Каляіна пярэдняя: 1618 мм
Каляіна задняя: 1646 мм
Маса: 1585 кг[1]
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
 
Сегмент: S-сегмент
Іншае
Дызайнер: Хенрык Фіскер  (англ.)

BMW Z8 — двухмесны спартыўны аўтамабіль, выпускаўся нямецкім вытворцам аўтамабіляў BMW у 2000—2003 гадах. Завадскі індэкс мадэлі E52. Усяго была выпушчана 5703 штук[2].

Па думку некаторых калекцыянераў і прыхільнікаў баварскага аўтавытворцы, BMW 507 з’яўляецца адным з самых прыгожых аўтамабіляў у свеце. Праектуючы Z8, дызайнеры хацелі паказаць, як выглядала б мадэль 507, калі яна выпускалася б да сённяшніх дзён. Першы канцэпт Z07 быў прадстаўлены на аўтасалоне ў Токіа ў 1997 г., а ў 1998 паказаны ў Дэтройце. Праект быў сустрэты авацыямі і BMW вырашылі выпусціць абмежаваную серыю.

Стваральнік BMW 507 граф Альбрэхт Герц сказаў пра Z8:

Калі б я праектаваў 507 сёння, то ён быў бы падобны на Z8.

Як і на 507-й кузаў зрабілі цалкам алюмініевым. Аснова — прасторавая рама. Панэлі злучаныя заклёпкамі (каля 1000) і зваркай. Асноўнымі апорнымі элементамі з’яўляюцца цэнтральны тунэль, парогавыя брусы і пярэднія ланжэроны. Рама выканана ў выглядзе літары "Y", што перашкаджае скручванню і робіць кузаў больш жорсткім. Пры ўдары на хуткасці 40 км/г монакок заставаўся без пашкоджанняў.

Пытанне пра тое, які ставіць рухавік, не стаяла. На 507-й стаяла 3.2-літровая "васьмёрка", самая магутная на той час з матораў BMW. Натуральна на Z8 паставілі самы лепшы матор V8 S62 (такі ж стаяў на M5). Аб'ём 4941 см3, магутнасць 400 к. с. пры 6000 аб/хв. і круцільны момант у 500 Н·м пры 3 800 аб/хв.[3] Блок і галоўка рухавіка з алюмінія, па 4 клапана на цыліндр і, вядома ж, фірмовая сістэма Double VANOS, кіруючая фазамі адкрыцця і закрыцця клапанаў. Кожны цыліндр мае свой электронны дросель. Таксама аўтамабіль аснашчаны сістэмай змазкі з сухім картэрам.

Як і належыць сапраўднаму спартыўнаму аўтамабілю, тут усталяваная 6-ступеньчатая механічная КПП фірмы Getrag. Такая ж усталёўвалася на M5, але з іншымі перадаткавымі лічбамі. Аднадыскавае счапленне, самарэгулюемае.

Хадавая частка

[правіць | правіць зыходнік]

Падвеска ад іншых мадэляў, але дапрацаваная. Спераду — стойкі МакФерсан (як на M5) на двух алюмініевых рычагах, кожны з якіх злучаны з паваротным кулаком сваім шаравым шарнірам. Задняя — шматрычагавая ад 7-й серыі. Рэечнае рулявое кіраванне з пераменнай перадаткавай лічбай, забяспечанае гідраўзмацняльнікам. Рулявыя цягі з алюмінія. Тармазная сістэма — двухконтурная. На ўсіх колах вентыляваныя тармазныя дыскі.

BMW Z8, з’яўляецца аўтамабілем Джэймса Бонда ў фільме "І цэлага свету мала".

Зноскі